Гісторыя

АСНОЎНЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ развіцця завода:
ААТ "Гродзенскі шклозавод» заснаваны ў 1922 годзе. Ён складаўся з рэгенератыўнай газастанцыі, адной ваннай печы, якая працавала на вугальным газе і састаўнога цэха. Першай прадукцыяй завода была аптэкарская бутэлька (склянка). Усе вытворчыя працэсы ажыццяўляліся ўручную. Падчас вайны шклозавод быў разбураны. Аднаўленчыя работы былі пачаты пасля вызвалення горада ў 1944 годзе. У 1947 годзе Гродзенскі шклозавод дасягнуў даваеннага ўзроўню па выпуску прадукцыі. У тым жа годзе пабудавана ванная печ для вытворчасці аптэкарскага посуду на навейшым, на той час, полуавтомату ВШМ.-????
У 1953 годзе было выпушчана звыш 6 млн. штук бутэлек для харчовай прамысловасці і 10.3 мільёна штук аптэкарскага посуду. У 1959 годзе пабудавана 1-ая чарга цэха па выпуску шклошарыкаў. У параўнанні c 1953 годам магутнасць завода павялічылася ў 1,5 разы.

У 1964 годзе прадпрыемства цалкам перавялі на прыродны газ для ацяплення ўсіх тэхналагічных агрэгатаў.

У 70-я гады разам з далейшым пераўзбраеннем на заводзе асвоілі высокатэмпературныя спосабы варэння шкла, механізавалі апрацоўку сыравіны. У 1971 годзе быў пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю асноўны цэх з сям’ю аўтаматычнымі лініямі па апрацоўцы сыравіны магутнасць 200 тон шыхты ў суткі. У 1977 годзе на заводзе пабудаваны цэх выпрацоўкі пракатнага шкла і шклаблокаў. 11 красавіка 1978 года атрыманы першая стужка ўзорыстага шкла на лініі ППС-500, і ўпершыню ў СССР у другім паўгоддзі 1978 года на лініі ЛСБ-6 атрыманы будаўнічыя шклаблокі. У 1991 годзе на заводзе ўсталяваны першы айчынны шклофармуючы аўтамат ротарнага тыпу ВВ-7 па выпуску бутэлькі для шампанскага.
У 1 квартале 2003 года праведзена рэканструкцыя – смесітельное - аддзялення цэха падрыхтоўкі шыхты з устаноўкай аўтаматычнай лініі. На лініі ППС-500 праведзена рэканструкцыя з павялічэннем шырыні стужкі ўзорыстага шкла да 1300 мм.

Сакавік 2004 года - мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці пад ўстаноўку электроннай секцыйнай шклофармуючай машыны, пуск аўтаматычнай лініі падрыхтоўкі шыхты для секцыйнай шклоформуючай машыны.

У 2005 годзе праведзена мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці на лініі №3 - ўстаноўка двух шклоформуючых аўтаматаў і тэхналагічных ліній на ваннай печы №3.


1-й квартал 2006 года – завяршэнне мадэрнізацыі шклатарнай вытворчасці на лініі № 4. 2007 – мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці на шклаваранай печы №2 з устаноўкай чатырохсякцыйнай шклоформуючай машыны. 2008-2009 гады - праведзены работы ў рамках інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя тэхналагічнай лініі ўзорыстага шкла». Праведзеная мадэрнізацыя і рэканструкцыя дзеючай вытворчасці дазволілі, акрамя павышэння якасных паказчыкаў работы, значна палепшыць умовы аховы працы і тэхнікі бяспекі.
2011-2012 гады - праведзены работы ў рамках інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя тэхналагічнай лініі на ваннай печы №3, цэха №2 па вытворчасці шклатары і шклаблокаў (арганізацыя вытворчасці медыцынскай шкляной тары з бясколернага шкла маркі МТА).

2013 год - праведзена мадэрнізацыя шклаваранай печы №6 цэха № 3 па вытворчасці пракатнага шкла і бутэлькі, з мэтай павышэння прадукцыйнасці печы на 5-10%.

У цяперашні час завод уяўляе высокамеханізаванае прадпрыемства па выпуску шклавырабаў.. Гродзенскі завод - адзіны завод у Беларусі, які вырабляе тару з зялёнага шкла, армаванае і ўзорыстае шкло, а таксама выпускае эксклюзіўную тару. Прадпрыемства сыходзіць ад старых тэхналогій. Аўтаматызуецца і механізуецца не толькі асноўная вытворчасць, але і працаёмкія дапаможныя працэсы.

Дополнительную информацию Вы можете получить в отделе продаж по тел.: +375 (152) 39-91-59